Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Жадаю вам спаўнення мараў і шмат радасці»

01.06.2020 08:58
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда павіншаваў з Сусветным днём дзіцяці.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй ДудаTwitter/prezydentpl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда павіншаваў маленькіх і юных грамадзян краіны з Сусветным днём дзіцяці. Віншаванні былі апублікаваныя на афіцыйным профілі кіраўніка дзяржавы ў сетцы Twitter. Анджэй Дуда, у прыватнасці, напісаў, што ў гэты дзень «жадаю вам спаўнення мараў і шмат радасці».

Адначасова прэзідэнт апублікаваў здымкі малюнкаў, якія атрымлівае ад польскіх дзяцей.

У Беларусі гэты дзень больш вядомы як Міжнародны дзень абароны дзяцей. Упершыню ён быў абвешчаны на Сусветнай канферэнцыяй дабрабыту дзяцей у 1925 годзе, а затым яго ўстанавілі паўсюдна ў 1954 годзе.

вс