З 15 чэрвеня з польскіх аэрапортаў, за выключэннем аэрапорта ў горадзе Катавіцы, можна будзе свабодна падарожнічаць у Грэцыю. У Грэцыі падарожныя будуць праходзіць выбарачнае тэставанне на каранавірус, але іх не будзе датычыць абавязковы каранцін, паведаміў віцэ- міністр замежных спраў Павел Яблоньскі (Paweł Jabloński).
Урад Грэцыі, захоўваючы меры бяспекі, плануе аднавіць міжнародныя рэйсы з 15 чэрвеня.
На пачатак будуць адкрытыя міжнародныя аэрапорты ў Афінах і Салоніках, а з 1 ліпеня таксама ўсе астатнія.
У пятніцу Міністэрства турызму Грэцыі паведаміла, што з 15 чэрвеня грамадзяне 29 краін, пасля прыбыцця ў Грэцыю, будуць вызваленыя ад абавязковага каранціну.
Гаворка ідзе, між іншым, пра такія краіны, як: Албанія, Аўстрыя, Аўстралія, Балгарыя, Кітай, Харватыя, Кіпр, Чарнагорыя, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Ізраіль, Японія, Паўднёвая Карэя, Ліван, Літва, Латвія, Мальта, Германія, Новая Зеландыя, Нарвегія, Паўночная Македонія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Швейцарыя і Венгрыя. Іх грамадзяне праходзяць толькі выбарачнае тэставанне на COVID-19.
Згодна з інфармацыяй, змешчанай у Твітары віцэ-міністра замежных спраў Паўла Яблоньскага, цяпер да гэтай групы далучылася таксама Польшча.
аз