Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч падпісаў напярэдадні ў Талліне адпаведную дэкларацыю з кіраўнікамі дыпламатыяў Літвы, Латвіі ды Эстоніі.
Дакумент ахоплівае, сярод іншага, палітыку бяспекі, інфраструктуру і камунікацыі. Міністры таксама не выключылі, што да сярэдзіны чэрвеня будуць знятыя абмежаванні на дзяржаўных межах.
Кіраўнік польскага МЗС Яцэк Чапутовіч, знаходзячыся ў Эстоніі, заявіў, што Польшча хоча паглыбіць адносіны са сваімі непасрэднымі суседзямі:
-Адносіны з суседзямі могуць быць больш важнымі, чым з больш аддаленымі краінамі. Мы павінны прывыкнуць да цеснага супрацоўніцтва з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй, а таксама з Чэхіяй, Славакіяй і Германіяй, таму што нашым грамадзянам падарожнічаць туды лягчэй за ўсё.
У падпісанай 2 чэрвеня супольнай дэкларацыі Польшчы і краінаў Балтыі адзначаецца, сярод іншага, што бакі асабліва важнае значэнне надаюць будаўніцтву сумесных транспартных маршрутаў, абароне ключавой інфраструктуры (напрыклад тэхналогіі 5G), і супрацоўніцтву з амерыканскімі вайсковым кантынгентам, размешчаным у рэгіёне.
IAR/эж