Беларуская Служба

Старшыня Сейму абвесціла дату прэзідэнцкіх выбараў

03.06.2020 11:54
Тэрмін рэгістрацыі выбарчых камітэтаў скончыцца 5 чэрвеня, а рэгістрацыі кандыдатаў 10 чэрвеня.
Marszałek Sejmu Elżbieta Witek
Marszałek Sejmu Elżbieta WitekTwitter/@KancelariaSejmu

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчу пройдуць 28 чэрвеня, – паведаміла старшыня Сейму Эльжбета Вітэк. Палітык адзначыла, што тэрміны іх правядзення рэгламентуе Канстытуцыя:

- Распараджаюся правесці выбары прэзідэнта Польшчы ў нядзелю, 28 чэрвеня 2020 года.

Раней Дзяржаўная выбарчая камісія станоўча ацаніла перадвыбарчы каляндар, з якога вынікае, што выбары пройдуць 28 чэрвеня. Магчымы другі тур намечаны на 12 ліпеня. Тэрмін рэгістрацыі выбарчых камітэтаў скончыцца 5 чэрвеня, а рэгістрацыі кандыдатаў 10 чэрвеня.

IAR/эж