Беларуская Служба

Шахты Сілезіі застаюцца эпіцэнтрам эпідэміі ў Польшчы

03.06.2020 13:03
 Агульная колькасць смяротных ахвяр каранавіруса ў Польшчы ўзрасла да 1102 чалавек. 
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnePAP/EPA/KOEN VAN WEEL

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 150 новых выпадкаў каранавірусных інфекцыі. У выніку Covid-19 памерлі яшчэ 10 чалавек. Агульная колькасць смяротных ахвяр каранавіруса ў Польшчы ўзрасла да 1102 чалавек, а колькасць хворых дасягала 24545.

З 150 новых інфекцыяў 78 былі пацверджаны ў Сілезіі, у шахцёраў у трох шахтах, – паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч:

-У шахтах «Земавіт» і «Марцэле» налічваецца ад некалькіх да некалькіх дзясяткаў выпадкаў кранавіруса. Міністэрства прыняло рашэнне правесці тэсты на наяўнасць кранавіруса ва ўсіх супрацоўніках гэтых двух шахтаў. Таксама правядзем тэставання ўсіх працаўнікоў шахты «Зофіювка», там налічваецца больш за 500 выпадкаў каранавіруса. Да канца тыдня ў Сілезіі мы правядзем тэсты ў 14 тысяч шахцёраў, якія працуюць на гэтых трох шахтах.

З-за каранавіруснай інфекцыі шпіталізаваныя 2150 чалавек. На каранціне  больш за 78 палякаў  тысяч, а больш за 18 тысяч знаходзяцца пад эпідэміялагічным наглядам.

IAR/эж