Беларуская Служба

У Варшаве невядомыя апаганілі помнік Тадэвушу Касцюшку

03.06.2020 16:47
Прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі падкрэсліў, што ніякай згоды на вандалізм няма.
      .
У Варшаве невядомыя апаганілі помнік Тадэвушу Касцюшку. PAP/Tomasz Gzell

Прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі(Rafał Trzaskowski) заявіў, што помнік Тадэвушу Касцюшку, які быў знішчаны мінулай ноччу, будзе рэканструяваны. Нагадваем, на помніку з'явіўся вульгарны надпіс „Black Blacks Matter”, які навязвае да пратэстаў у ЗША.

Варшаўскі помнік - копія статуі Тадэвуша Касцюшкі, якая стаіць у Вашынгтоне.

Помнік у ЗША быў знішчаны ў панядзелак падчас хваляванняў, якія разгарэліся ў сувязі са смерцю чарнаскурага Джорджа Флойда, які памёр пасля арышту 25 траўня. У ЗША ў шматлікіх гарадах ужо некалькі дзень працягваюцца беспарадкі і пратэсты супраць паліцэйскага гвалту.

Рафал Тшаскоўскі, які сёння распачаў кампанію ў рамках прэзідэнцкіх выбараў, падкрэсліў, што ніякай згоды на вандалізм няма.

Што тычыцца помніка Касцюшку ў Варшаве, вандалізм - гэта заўсёды вандалізм. Выбары прэзідэнта павінны быць святам, якое аб'ядноўвае нас, а не падзяляе. І вось зварот да ўсіх, у каго надта распаленыя эмоцыі, каб кантраляваць іх.

Муніцыпальныя службы ўжо выдалілі надпісы з варшаўскага помніка Тадэвушу Касцюшку. Гарадскія ўлады паведамілі паліцыі аб здзяйсненні злачынства.

аз