4 чэрвеня 1989 года палякі рашуча выступілі за тое, каб да ўлады прыйшлі прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі.
На падставе дамоваў «Круглага стала», кіроўная ў ПНР Польская Аб'яднаная Рабочая Партыя пагадзілася абраць 35% дэпутатаў (161 мандат) дэмакратычным шляхам. Такім чынам, камунітсычныя ўлады забяспечылі сабе большасць у Сейме (299 мандатаў).
У той жа час выбары ў Сенат былі абсалютна свабоднымі, дзякуючы чаму дэмакратычная апазіцыя атрымала татальную перамогу, атрымаўшы 99 са 100 мандатаў.
Парламенцкія выбары 4 чэрвеня 1989 года сталі адным з ключавых момантаў у працэсе трансфармацыі краінаў сацыялістычнага лагеру. Першыя цалкам свабодныя парламенцкія выбары ў Польшчы прайшлі 27 кастрычніка 1991 года.
PAP/эж