Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве прайшоў пратэст супраць рэпрэсій у Беларусі

06.06.2020 16:41
У пікеце прыняў удзел кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі, кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы ад сацыял-дэмакратычных сіл Роберт Бедрань.
Каля пасольства Беларусі ў Польшчы прайшоў пратэст супраць рэпрэсій і ўзурпацыі ўлады Лукашэнкамфота: Радыё «Рацыя»

Каля пасольства Беларусі ў Польшчы прайшоў пратэст супраць рэпрэсій і ўзурпацыі ўлады Лукашэнкам.

У акцыі ўзяло ўдзел каля 250 чалавек, паведамляе Радыё «Рацыя». Удзельнікі пікету патрабавалі правядзення свабодных выбараў і вызвалення палітвязняў.

У пікеце прыняў удзел кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі, кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы ад сацыял-дэмакратычных сіл Роберт Бедрань. Польскі палітык выказаў беларусам словы падтрымкі і салідарнасці.

вс