Беларуская Служба

Урад Польшчы плануе ўвесці дзіцячы турыстычны ваўчар коштам у 110 еўра

08.06.2020 16:14
Мэта ўвядзення ваўчара – ажыўленне ўнутранага турыстычнага рынку, які панёс значныя страты ў выніку эпідэміі каранавіруса.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneRobert Bartosewicz / Polskie Radio

Урад Польшчы плануе ўвесці дзіцячы турыстычны ваўчар коштам у 500 злотых (прыкладна 110 еўра). Ваўчар атрымлівала б кожнае дзіця і падлетак ва ўзросце да 18 гадоў на выкарыстанне ў турыстычных мэтах на тэрыторыі Польшчы. Мэта ўвядзення ваўчара – ажыўленне ўнутранага турыстычнага рынку, які панёс значныя страты ў выніку эпідэміі каранавіруса.

Паводле прэзідэнта краіны Анджэя Дуды, у Польшчы выхоўваецца каля 2 млн 500 тыс. дзяцей, у большасці сем'яў як мінімум двое дзяцей. Такім чынам, 80% семʼяў атрымае турыстычную датацыю ў памеры 1000 злотых, зазначыў Дуда.

Адпаведны закон плануецца ўнесці на разгляд Сейма краіны яшчэ да канікул. Мяркуецца, што ваўчар можна будзе выкарыстаць да канца 2021 года.

вс