Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Нягледзячы на эпідэмію, НАТА застаецца моцным

09.06.2020 08:39
Прэзідэнт Дуда назіраў за вучэннямі «Анаконда-20»  у панядзелак, 8 чэрвеня, разам з міністрам абароны Марʼюшам Блашчакам.
.
А. ДудаPAP/Adam Warżawa

Выступаючы падчас ваенных вучэнняў «Анаконда-20» на паўночным заходзе Польшчы, у горадзе Устка, прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што дадзеныя манеўры НАТА з'яўляюцца доказам таго, што альянс «функцыянуе добра і эфектыўна, нават у самых складаных умовах, і што асноўныя задачы выконваюцца».

Прэзідэнт Дуда назіраў за вучэннямі «Анаконда-20»  у панядзелак, 8 чэрвеня, разам з міністрам абароны Марʼюшам Блашчакам. Вучэнні  «Анаконда» праводзяцца раз на два гады. Сёлета ў іх задзейнічаны каля 5000 вайскоўцаў сухапутных войскаў, ваенна-паветраных і ваенна-марскіх сілаў. Для параўнання ў 2018 годзе ў вучэннях «Анаконда» прымалі ўдзел 17,5 тысяч вайскоўцаў.

Між тым, некалькі тысяч польскіх і амерыканскіх вайскоўцаў пачалі сумесную падрыхтоўку ў канцы мінулага тыдня ў рамках вучэнняў Defender Europe 20 Plus.

Чакаецца, што на палігоне Драўска-Паморскім у Паўночна-заходняй Польшчы будзе разгорнута каля 6000 салдат, 100 танкаў, больш за 230 баявых машын.

Паводле звестак Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы, вучэнні Defender Europe 20 Plus накіраваныя на ўмацаванне бяспекі Польшчы і іншых краін на ўсходнім флангу НАТА.

Сёлета раней Паўночнаатлантычны Альянс абмежаваў маштабныя манеўры Defender-Europe 20 у Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах праз эпідэміі каранавіруса.

PAP/эж