Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Штаб Рафала Тшаскоўскага сабраў больш за 1 млн подпісаў

09.06.2020 10:34
Напярэдадні выбарчы штаб Тшаскоўскага прадставіў лозунг апазіцыйнага кандыдата – «Моцны прэзідэнт, агульная Польшча».
  .
Мэр Варшавы Р. Тшаскоўскі PAP/Łukasz Gągulski

Каманда кандыдата апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі», мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага паведаміла ў аўторак, 9 чэрвеня пра 1 млн 600 тыс. правераных подпісаў у яго падтрымку. Напярэдадні выбарчы штаб Тшаскоўскага прадставіў лозунг апазіцыйнага кандыдата – Silny prezydent, wspólna Polska ( па-бел. «Моцны прэзідэнт, агульная Польшча»).

Перадвыбарчая кампанія афіцыйна стартавала ў сераду, 3 чэрвеня. Выбары адбудуцца ў нядзелю, 28 чэрвеня. Большасць цяперашніх кандыдатаў павінны былі балатавацца на травеньскіх выбарах. Новым кандыдатам з'яўляецца цяперашні мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Кандыдат ад «Грамадзянскай кааліцыі» разам з лідарамі групоўкі ў дзень абвяшчэння даты выбараў паведаміў аб пачатку акцыі па зборы подпісаў. Тэрмін збору неабходных 100 тысяч подпісаў заканчваецца ў сераду, 10 чэрвеня.

TVN/эж