Беларуская Служба

Цана паліва ў Польшчы ізноў ідзе ўверх

09.06.2020 17:07
Гэты вынік росту попыту, які паявіўся адначасова з размарожваннем чарговых сектараў гаспадаркі.
 .
Заправачная станцыя.IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

За літр бензіну трэба заплаціць у сярэднім 4,8 грошы. Эксперты адзначаюць, што ў бліжэйшым часе кошт паліва яшчэ вырасце. У выпадку бензіну гэта будзе 4,12-4,15 злотых за літр. Кошт дызеля будзе падобным.

На цэны паліва ўплывае таксама сітуацыя на сусветных рынках. У панядзелак курс амерыканскай нафты перавысіў псіхалагічны бар’ер 40 долараў за барэль, а яшчэ даражэйшай была еўрапейская нафта Brent. Гэта вынік дамоўленасці краінаў-здабыўцаў нафты. Яны дамовіліся захаваць паніжаны ўзровень здабычы сыравіны да канца ліпеня, у выніку цана нафты можа захавацца на вышэйшым узроўні.

Эксперты прагназуюць, што цана паліва на запраўках будзе расці паступова, але няхутка дасягне ўзроўню перад эпідэміяй.

ав