Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пэм’еры Польшчы і Літвы правялі перамовы на дзяржаўнай мяжы

12.06.2020 12:39
М. Маравецкі адзначыў, што добрыя адносіны з Літвой умацоўваюць пазіцыі Польшчы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
        -   , 12  2020 .
Матэвуш Маравецкі і Саўлюс Скверняліс падчас прэсканферэнцыі на польска-літоўскай мяжы ў Будзіске, 12 чэрвеня 2020 г. PAP/Artur Reszko

Старшыня Саўміну Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас афіцынага візіту на польска-літоўскі памежны пераход Будзіска-Кальварыя адзначыў добрыя перспектывы эканамічнага аднаўлення, якія вынікаюць з супрацоўніцтва Польшчы ды Літвы.

Падчас прэсавай канферэнцыі з удзелам прэм'ер-міністра Літвы Саўлюса Скверняліса Матэвуш Маравецкі асаблівую ўвагу звярнуў на супольныя энергетычны і транспартныя праекты:

-Сумесна з Саўлюсам мы плануем інфарструктурныя інвестыцыі, у першую чаргу, у энергетычным сектары. Сярод іншага, гэта такія праекты як Via Baltica і Rail Baltica, якія ўзмоцняць патэнцыял эканамічнага і культурнага польска-літоўскага супрацоўніцтва.

Прэмʼер-міністр Польшчы таксама нагадаў аб сустрэчы лідараў краін Вышаградзкай групы, якая адбылася ў Чэхіі 11 чэрвеня. Маравецкі адзначыў, што добрыя адносіны з Літвой умацоўваюць пазіцыі Польшчы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Нагадаем, 13 чэрвеня Польшча адчыняе межы з суседзямі па Еўрапейскім Звязе.

IAR/эж

Вышаградская група выпрацавала агульную пазіцыю па бюджэце ЕЗ

12.06.2020 12:25
«Агульнай мэтай Вышаградскай групы з'яўляецца справядлівае размеркаванне дадатковых сродкаў з фонду па барацьбе з наступствамі эпідэміі».