«Беларуская ўлада пачала новую хвалю рэпрэсіяў у сувязі з прэзідэнцкімі «выбарамі», якія прызначаны на 9 жніўня 2020 года. Як ніколі раней, яшчэ на этапе збору подпісаў прэтэндэнтаў у кандыдаты яны пачалі саджаць актывістаў пад варту», – пішуць арганізатары імпрэзы.
Беларуская міліцыя затрымала ўжо некалькі дзясяткаў чалавек: незалежных блогераў, апазіцыйных палітыкаў і прыхільнікаў прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі. Хваля рэпрэсіяў была асуджаная краінамі Еўрапейскага Звязу, Вялікабрытаніяй, ЗША і Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).
Беларускі Дом у Варшаве абвяшчае «Марафон салідарнасці і падтрымкі «Лісты Салідарнасці» з беларускімі палітвязнямі ў Беларусі. Сустрэча адбудзецца ў аўторак,16 чэрвеня, а 18:00 па адрасе вуліца Wiejska 13/3 у сядзібе Беларускага Дому ў Варшаве. Удзельнікі падпішуць паштоўкі салідарнасці і падтрымкі, якія пасля адправяцца палітвязням у Беларусі.
эж