Апоўначы быў спынены кантроль на межах Польшчы з іншымі дзяржавамі Еўрапейскага Звязу. Памежны кантроль быў часова адноўлены 15 сакавіка, пасля ўспышкі эпідэміі каранавіруса.
Грамадзяне Нямеччыны, Літвы, Чэхіі і Славаччыны, а таксама палякі, якія вяртаюцца з-за мяжы, могуць свабодна ўязджаць на тэрыторыю Польшчы без абавязковага каранціну. Аднак, як паведамляе прадстаўнік Памежнай варты Польшчы Пётр Закелаж з Бешчадскага памежнага атраду, адмена кантролю тычацца толькі польскага боку мяжы:
-Адмена памежнага кантролю тычыцца толькі польскага боку. Напрыклад, дагэтуль урад Славаччыны захаваў эпідэміялагічныя абмежаванні і памежны кантроль.
Паводле рашэння польскага ўрада, на межах х краінамі ЕЗ будзе адбывацца выбарачны кантроль. Тым не менш, па-ранейшаму дзейнічаюць абмежаванні на знешніх межах Еўразвязу, то-бок на межах Польшчы з Расіяй, Беларуссю ды Украінай.
IAR/эж