Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У люблінскай школе знойдзена старажытная мумія

13.06.2020 11:03
Як паведамілі ўлады Любліна, падчас рамонту на паддашшы была выяўлена старажытная мумія.
Аб'яднанне эканамічных школ імя Вэтэраў у ЛюблінеФота: lublin.eu

Гаворка ідзе пра Аб'яднанне эканамічных школ імя Вэтэраў у Любліне. Там ужо працяглы час вядуцца рамонтныя працы. Як паведамляе партал lublin112.pl, школа павінна атрымаць новы выгляд, дзякуючы рамонту ўсіх памяшканняў, замене падлог, рэстаўрацыі і захаванню архітэктурных дэталяў. Работы плануецца завершыць да восені. Агульны кошт рамонту – прыкладна 3 млн долараў.

Як паведамілі ўлады Любліна, падчас рамонту на паддашшы была выяўлена старажытная мумія, «верагодна, у свой час яе прывёз з Егіпта заснавальнік школы Аўгуст Карл Вэтэр».

lublin112.pl/эж