Сёння ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень памяці ахвяраў нямецка-фашысцкіх лагераў канцэнтрацыі і знішчэння. Гэта таксама 80-я гадавіна першага транспарту
палякаў у канцлагер „Аўшвіц”.
Раніцай ва ўрачыстай цырымоніі ля музея-турмы „Павяк” у Варшаве прынялі ўдзел старшыня Польскай асацыяцыі былых палітвязняў гітлераўскіх турмаў і канцлагераў Станіслаў Залеўскі (Stanisław Zalewski) і кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзаф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk).
Ян Юзэф Каспшык нагадаў, што „Павяк” - гэта святое месца ў Варшаве.
Тут знаходзяцца памятныя дошкі, прысвечаныя ўсім месцам пакутніцтва польскіх грамадзянаў падчас Другой сусветнай вайны. Мы молімся за тых хто быў забіты, а таксама за тых, хто выжыў. Мы ўспамінаем усе ахвяры нямецкага тэроры ў 80-ю гадавіну першага масавага транспарту вязняў з турмы ў Тарнаве ў новапабудаваны нямецкі канцлагер „Аушвіц”.
У 12:00 у Варшаве дэлегацыя Інстытута нацыянальнай памяці і мазавецкі ваявода Канстанцін Радзівіл ускладуць кветкі да Помніка-маўзалея ахвяраў канцлагераў на ваенных могілках „Павонзкі” .
У той жа час прэзідэнт Анджэй Дуда і спікер Сейма наведаюць Музей „Аўшвіц-Біркенау” і ўскладуць вянкі да сцяны смерці былога нямецкага канцлагера ў Асвенцыме.
Нацыянальны дзень памяці ахвяраў нямецка-фашысцкіх лагераў канцэнтрацыі і знішчэння быў устаноўлены Сеймам Польшчы ў 2006 годзе.
аз