Беларуская Служба

Польшча не будзе працягваць дамову на пастаўку газу з расійскім Газпромам

26.05.2020 10:12
Дамова з расійскай кампаніяй заканчваецца ў 2022 годзе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пра гэта ў Польскім радыё 24 паінфармаваў упаўнаважаны ўраду па справах стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі. Дамова, падпісаная ўрадам «Грамадзянская платформа» – Польская сялянская партыя, заканчваецца ў 2022 годзе. Пётр Наімскі падкрэсліў, што такое рашэнне вынікае з польскіх дзяржаўных і нацыянальных інтарэсаў:

-Бюджэтныя паступленні Расіі паходзяць у асноўным з продажу газу і нафты. Грошы, якія ў выніку польскага кантракту таксама ідуць у бюджэт Расіі і выкарыстоўваюцца для фінансавання ракет, якімі Расія з Калінінграду пагражае Польшчы. Варта пра гэта памятаць.

Пётр Наімскі падкрэсліў, што незалежнасць ад паставак расійскага газу палепшыць бяспеку Польшчы.

ав