Памежная служба Польшчы затрымала мужчыну, які падазраецца ў сувязях з тэрарызмам. Аператыўныя дзеянні былі праведзеныя на падставе следства, праведзенага Агенцтвам унутранай бяспекі. Затрыманы з'яўляецца грамадзянінам Індыі. Паводле матэрыялаў следства, у мужчыны вельмі радыкальныя погляды, якія ствараюць пагрозу для бяспекі Рэспублікі Польшча. Замежнік будзе высланы з Польшчы. Актуальна ён знаходзіцца ў закрытым цэнтры Памежнай службы.
У 2015-2019 гадах з Польшчы было выслана 14 замежных грамадзян, якія, паводле польскіх спецслужб, стваралі пагрозу для бяспекі краіны і падазраваліся ў сувязях з тэрарыстамі альбо былі прыхільнікамі радыкальных ідэалогіяй.
вс