Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Названа дата сустрэчы прэзідэнта Польшчы з Дональдам Трампам

17.06.2020 22:53
Прэзідэнт Трамп абгаворыць з Анджэем Дудам «далейшае развіццё абароннага супрацоўніцтва» паміж Польшчай і ЗША, а таксама гандаль, энергетычную і тэлекамунікацыйную бяспеку.
.   .   , 12  2019 .
А. Дуда і Д. Трамп у Вашынгтоне, 12 чэрвеня 2019 г. Photo: Ron Sachs/CNP Photo via Newscom/PAP

Афіцыйныя перамовы прэзідэнта Польшчы Анджэй Дуды і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Вашынгтоне пройдуць у сераду, 24 чэрвеня. Пра гэта паведаміў Белы дом.

У заяве гаворыцца, што прэзідэнт Трамп абгаворыць з Анджэем Дудам «далейшае развіццё абароннага супрацоўніцтва» паміж Польшчай і ЗША, а таксама гандаль, энергетычную і тэлекамунікацыйную бяспеку.

Прэс-сакратар прэзідэнта ЗША Кайлі Макэнані паведаміла пра візіт польскага прэзідэнта ў Белы дом. Яна падкрэсліла, што сустрэча адбудзецца ў крытычны момант, калі абедзве краіны адкрыюцца пасля месяцаў барацьбы з пандэміяй каранавіруса.

Раней паведамлялася, што візіт прэзідэнта Анджэя Дуды ў Белы дом будзе звязаны з павелічэннем амерыканскага вайсковага кантынгенту ў Польшчы. Анджэй Дуда стане першым замежным лідарам, які наведае Белы дом з пачатку эпідэміі каранавіруса. Зараз Саветам нацыянальнай бяспекі, Дзярждэпартамент ЗША і Канцылярыя прэзідэнта Польшчы ўзгадняюцца дэталі будучага візіту.

PAP/эж