Беларуская Служба

Польскія авіялініі LOT адновяць палёты ў Еўропу з 1 ліпеня

18.06.2020 08:39
 LOT у першую чаргу будзе прапаноўваць рэйсы ў краіны Шэнгенскай зоны.
Samolot Embraer 170 w barwach PLL LOT. Zdjęcie ilustracyjneShutterstockTheHighestQualityImages
Samolot Embraer 170 w barwach PLL LOT. Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/TheHighestQualityImages.

У першыя два тыдні ліпеня польская нацыянальная авіякампанія LOT у першую чаргу будзе прапаноўваць рэйсы ў краіны Шэнгенскай зоны, а таксама ў папулярныя месцы адпачынку.

Шэнгенская зона ўключае ў сябе 22 краіны Еўразвязу. Да пачатку пандэміі яны складалі зону, якая дазваляла бесперашкодна перасоўвацца.

Польшча прыпыніла міжнародныя рэгулярныя рэйсы 15 сакавіка. Запавольвання росту ліку заражаных каранавірусам Sars-Cov-2 дазволіла аднавіць транспартнае злучэнне з большасцю краін Еўрапейскага Звязу ў сераду, 17 чэрвеня.

Намеснік міністра інфраструктуры Марцін Горала заявіў у мінулым месяцы, што Польшча верне пасажырскія рэйсы ў тры этапы: спачатку па ўнутраных маршрутах, затым па маршрутах у еўрапейскія пункты прызначэння і, нарэшце, міжкантынентальныя злучэнні, але толькі ў рэгіёны, дзе эпідэмія знаходзіцца пад кантролем.

1 чэрвеня Польшча зноў адкрыла сваё неба для ўнутраных рэйсаў, і LOT аднавіў авіязлучэнне паміж васьмю гарадамі.

IAR/эж