Каля тысячы выклікаў прынялі за апошнія суткі ратавальнікі ў Польшчы. Па ўсёй краіне яны ліквідавалі наступствы бураў, які суправаджаліся праліўным дажджом і парывістым ветрам, паведаміў у чацвер, 18 чэрвеня прэсавы сакратар Галоўнага каменданта Дзяржаўнай пажарнай варты Польшчы Кшыштаф Баторскі:
-Больш за ўсё выездаў пажарныя ажыццявілі ў цэнтральнай Польшчы, на Мазоўшы. Ратавальнікі займаліся ліквідацыяй наступстваў бураў: адкачвалі ваду, прыбіралі з дарогаў паваленныя дрэвы. Уначы з 17 на 18 чэрвеня пра пацярпелых у выніку бураў не паведамлялася.
У чацвер, Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы выпусціў папярэджанні аб бурах з градам па ўсёй краіне. Папярэджання маюць першую, самую нізкую ступень. Верагоднасць узнікнення бураў дасягае 80-90%.
Папярэджанне першай ступені азначае, што варта чакаць умоў, якія спрыяюць узнікненню небяспечных метэаралагічных з'яў. Яны могуць прывесці да матэрыяльнай шкоды і небяспекі для здароўя і жыцця чалавека.
IAR/эж