Прэзідэнт Дуда абмеркаваў з міністрамі тэматыку сустрэчы ў Белым доме.
Прэзідэнт Анджэй Дуда паведаміў, што галоўнае месца ў парадку дня польска-амерыканскай сустрэчы ў вярхах 24 чэрвеня ў Вашынгтоне зоймуць пытанні бяспекі і ваеннага супрацоўніцтва, энергетыкі, сотавай тэхналогіі новага пакалення 5G, а таксама пытанні гандлёвага абмену. У чацвер прэзідэнт Анджэй Дуда правёў у Варшаве экстраную нараду, прысвечаную маючай адбыцца сустрэчы з лідарам ЗША Дональдам Тармпом, у якой удзельнічалі, між іншым, міністры замежных спраў, нацыянальнай абароны, кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі і начальнік Генштаба Войска Польскага.
На прэс-канферэнцыі пасля нарады прэзідэнт Дуда падкрэсліў, што Польшча з'яўляецца для ЗША важным еўрапейскім саюзнікам і значным эканамічным партнёрам. На думку кіраўніка польскай дзяржавы, сустрэча на будучым тыдні з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам ў Белым доме стане чарговым пацвярджэннем амерыкана-польскага стратэгічнага партнёрства.
вс