Беларуская Служба

Эксперт: Запрашэнне Анджэя Дуды ў Белы дом сведчыць пра ролю Польшчы на міжнароднай арэне

19.06.2020 09:02
Візіт Анджэя Дуды ў ЗША важны не толькі для польскай дзяржавы, але і для ўсяго рэгіёна, лічыць прафесар Анджэй Зыбэртовіч.
 .
Белы дом. Photo: 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

На думку дарадцы прэзідэнта Польшчы прафесара Анджэя Зыбэртовіча (Andrzej Zybertowicz), візіт Анджэя Дуды ў ЗША важны не толькі для польскай дзяржавы, але і для ўсяго рэгіёна. Нагадваем, сустрэча Анджэя Дуды і Дональда Трампа запланавана на наступны тыдзень.

Прафесар Зыбэртовіч лічыць, што запрашэнне Анджэя Дуды ў Белы дом у якасці першага замежнага лідара пасля ўспышкі пандэміі каранавіруса сведчыць пра ролю Польшчы на міжнароднай арэне.

-Падчас згаданага візіту будуць абмяркоўвацца справы, важныя для эканамічнай і абароннай бяспекі не толькі Польшчы і Усходняга флангу НАТА, але таксама для ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”, для энергетычнай бяспекі Польшчы і рэгіёну.   

Падчас сустрэчы лідараў Польшчы і ЗША будуць абмяркоўвацца, між іншым, пытанні дыслакацыі часткі амерыканскіх жаўнераў з Германіі ў Польшчу. Прэзідэнты будуць гаварыць аб супрацоўніцтве ў сферы імпарту газу ў Польшчу і аб атамнай энергетыцы.

аз