Беларуская Служба

Сёлета ў польскіх школах урачыстага заканчэння школьнага году не будзе

19.06.2020 16:07
З-за эпідэміі каранавіруса традыцыйныя заняткі ў школах былі прыпыненыя 12 сакавіка.
ШколаPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

З-за эпідэміі каранавіруса ў польскіх адукацыйных установах не будзе афіцыйных урачыстасцяў з нагоды заканчэння школьнага году. Вучні атрымаюць школьныя атэстаты ў пятніцу, 26 чэрвеня.

Выдача пасведчанняў можна адбывацца або індывідуальна, альбо ў невялікіх групах у вызначаныя тэрміны і на свежым паветры, кажа прэс-сакратар Міністэрства нацыянальнай адукацыі Анна Астроўска (Anna Ostrowska).

-Пра спосаб выдачы пасведчанняў вырашаюць дырэктары школаў. Яны могуць вызначыць канкрэтныя гадзіны выдачы дакументаў паасобным вучням, або групам. Вучань можа атрымаць пасведчанне таксама ў іншы дзень. Усё залежыць ад колькасці вучняў у школе і іншых умоваў. Прыярытэтам з’яўляецца бяспека вучняў і настаўнікаў.

З-за эпідэміі каранавіруса традыцыйныя заняткі ў школах былі прыпыненыя 12 сакавіка. З 25 сакавіка моладзь у Польшчы працягвае вучыцца дыстанцыйна.

аз