У параўнанні з маем мінулага году аб'ём прамысловай вытворчасці скараціўся на 17 працэнтаў, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.
Апублікаваныя дадзеныя лепш, чым красавіцкія, калі вытворчасць у параўнанні з мінулым годам скарацілася на 24,6%.
Павел Цымцык з DNA Markets сказаў, што дадзеныя за май адпавядаюць чаканням. «Найбольшае падзенне вытворчасці было ў такіх галінах, як вытворчасць аўтамабіляў, здабыча металаў і здабыча вугалю», – адзначыў ён.
Адмысловец падкрэсліў, што ў параўнанні з красавіком – паказнік вырас на 10,1 працэнта. «Такім чынам, бачна, што найбольшае запаволенне польскай прамысловай ужо мінула», – дадаў спецыяліст.
На яго думку, польская эканоміка і прамысловая вытворчасць могуць прыйсці ў норму ў 2-м і 3-м квартале наступнага года.
Прамысловая вытворчасць у маі знізілася ў 30 з 34 абшараў эканомікі.
ПР/юл