Беларуская Служба

Навальніцы з градам могуць прайсці ў многіх рэгіёнах Польшчы

20.06.2020 09:46
Сума ападкаў можа скласці да 50 міліметраў вады. Хуткасць ветру можа дасягаць 90 км/г.
Synoptycy ostrzegają przed burzami z gradem
Synoptycy ostrzegają przed burzami z grademAnastasia.Rogova/ Shutterstock

Сіноптыкі перасцерагаюць аб небяспецы навальніц у Польшчы. Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі аб’явіў трывогу другога ўзроўню для васьмі ваяводстваў краіны. У шматлікіх іншых населеных пунктах аб’яўлена трывога першай ступені.

Навальніцы з градам могуць назірацца ў варміньска-мазурскім, куяўска-паморскім і мазавецкім ваяводствах, а таксама ў некаторых частках іншых рэгіёнаў Польшчы. Сума ападкаў можа скласці да 50 міліметраў вады. Хуткасць ветру можа дасягаць 90 км/г.

Навальніцы з градам могуць прайсці на паўднёвым захадзе Польшчы.

ІАР ПР/нг