З 1 ліпеня ў Польшчы будзе адменены ліміт колькасці пасажыраў у самалётах. Згодна рашэнню Рады міністраў, з пачаткам ліпеня перастане дзейнічаць правіла, што машыны могуць прымаць на борт толькі палову максімальнай колькасці пасажыраў. Пра гэта напісала віцэ-прэм’ер Ядвіга Эмілевіч на сайце Міністэрства развіцця.
Гаворка ідзе пра ўсе віды рэйсаў – як рэгулярныя спалучэнні, так і чартарныя. Дзякуючы гэтаму, турбюро змогуць ладзіць выезды на адпачынак, паколькі раней прадстаўнікі тураператараў заяўлялі, што з-за лімітаў пасажыраў ім прыйдзецца адмовіцца ад арганізацыі вакацыйных рэйсаў. Нават быў адпраўлены адкрыты ліст да ўраду з просьбаю адмяніць ліміты. Відаць, улады прыслухаліся да меркавання турыстычнага бізнесу.
З 17 чэрвеня магчымыя ўжо палёты з Польшчы ў большасць краін ЕС. Праўда, у сувязі з пандэміяй каранавіруса, пасажыры павінны прытрымлівацца новых санітарных правілаў, між іншым, на працягу ўсяго палёту павінны мець на твары санітарную маску, якая закрывае нос і вусны.
нг