У музеі турмы Павяк прайшлі ўрачыстасці ўшанавання памяці ахвяр самага буйнога расстрэлу ў рамках «Акцыі АБ». 20 чэрвеня 1940 года немцы забілі ў Пушчы Кампіноскай каля Пальмір 368 вязняў Павяка, у тым ліку 286 мужчын і 82 жанчыны.
«Акцыя АБ» пачалася хваляй масавых арыштаў, якія нямецкая палітычная паліцыя правяла ва ўсіх дыстрыктах Генеральнага губернатарства. У рамках акцыі функцыянеры СС і нямецкай паліцыі забілі як мінімум шэсць з паловай тысяч палякаў – у тым ліку каля трох з паловай тысяч прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі і палітычных элітаў.
ІАР ПР/нг