Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Моцныя навальніцы праносяцца па ўсёй Польшчы

21.06.2020 10:55
У ліку найбольш пацярпелых рэгіёнаў – Сілезія і Верхняй Сілезія, а таксама цэнтральная частка Польшчы – Мазавецкае ваяводства.
.
.Foto: PAP/Wojciech Pacewicz

Пажарныя каманды былі выкліканыя больш 1600 разоў пасля таго, як чарада бураў з моцнымі ападкамі абрынулася на Польшчу ў суботу, 20 чэрвеня. У ліку найбольш пацярпелых – Сілезія і Верхняй Сілезія, а таксама цэнтральная частка Польшчы – Мазавецкае ваяводства.

Разлікі ратавальнікаў выязджалі, каб прыбраць паваленыя дрэвы і адпампаваць ваду з затопленых будынкаў, паведаміла ў нядзелю, 21 чэрвеня Нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва PAP.

Моцная залева мінулай ноччу затапіла мясцовую лякарню ў горадзе Шчырчыц на поўдні Польшчы. Пацыентаў тэрмінова перавялі на верхнія паверхі будынку.

эж