Беларуская Служба

Акцыя салідарнасці прайшла каля амбасады Беларусі ў Варшаве

21.06.2020 13:33
Паводле варшаўскай паліцыі, у разы была перавышана пададзеная ў заяўцы колькасць удзельнікаў масавага сходу.
Акцыя салідарнасці ў ВаршавеАўтар фота: удзельніца акцыі Яна Пракопчык

Паводле падлікаў арганізатараў, прыкладна 1000 пратэстоўцаў утварылі жывы ланцуг, які расцягнуўся на сотні метраў.

Удзельнікі акцыі пад беларускай амбасадай у Варшаве выказвалі салідарнасць з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў, якія зараз праходзяць у Беларусі. Пратэстоўцы заклікалі ўлады Беларусі спыніць пераслед палітычных апанентаў.

Над натоўпам луналі бела-чыровна-белыя сцягі, а ў руках людзі трымалі плакаты на трох мовах: па-беларуску, па-польску і па-ангельску. На іх можна ўбачыць лозунгі  «Мы-97%», «Трывайма, браты!», «Надоел этот псіхо 3%». Такім чынам пратэстоўцы адгукнуліся на рэйтынг падтрымкі галавы дзяржавы, які вынікае з інтэрнэт-апытанняў.

Паводле варшаўскай паліцыі, у разы была перавышана пададзеная ў заяўцы колькасць удзельнікаў масавага сходу. На просьбу праваахоўнікаў пратэстоўцы разыходзяцца.

эж