Пачалася праца па стварэнні Агульнанацыянальнай базы дадзеных аб польскіх прадуктах харчавання. Дзякуючы ёй можна будзе праверыць гісторыю харчовага прадукту – „ад пoля да стала”.
Дырэктар дэпартамента інавацый Нацыянальнага цэнтра падтрымкі сельскай гаспадаркі Матэвуш Бальцаровіч (Mateusz Balcerowicz) паведаміў, што база дадзеных будзе ўтрымліваць падрабязныя дадзеныя аб вытворчасці і распаўсюдзе прадуктаў харчавання.
-Спажыўцы змогуць даведацца, сярод іншага, адкуль паходзіць тавар, хто і дзе яго вырабіў, пры дапамозе якіх тэхналогій і спосабаў ён вырабляўся – ці ён экaлагічны ці не, дзе яго пераaпрацоўвалі і хто дастаўляў яго ў краму.
Матэвуш Бальцаровіч дадаў, што ў цяперашні час розныя этапы вытворчасці знаходзяцца пад наглядам розных устаноў, з якіх кожная мае сваю базу дадзеных. Цяпер усе гэтыя дадзеныя можна будзе знайсці ў адным месцы.
Гэта менавіта Нацыянальны цэнтр падтрымкі сельскай гаспадаркі ініцыяваў дыскусію аб ідэі базы. Цяпер праект знаходзіцца на папярэдняй стадыі. Падрабязны план дзеянняў павінен быць распрацаваны ў гэтым годзе.
аз