Прыкладна праз паўтары тыдні мы зможам прадставіць прапанову аб змяненні структуры дзяржаўнага бюджэту. Мы хочам правесці змены да канца ліпеня, таму што ў жніўні Сейм і Сенат сыдуць на канікулы, – заявіў міністр фінансаў Польшчы Тадэвуш Касьціньскі.
Польскі міністр фінансаў падчас Еўрапейскага эканамічнага кангрэса, ацаніў стан дзяржаўных фінансаў як добры. Касьцінські звярнуў увагу на тое, што даходы бюджэту ў параўнанні з папярэднім годам знізіліся ўсяго на 4%, а падатковыя паступлення да канца траўня, уключаючы ПДВ, складаюць 91% леташніх паказнікаў.
Тадэвуш Касьціньські заявіў, што цяперашні крызіс «найгоршы ў гісторыі Польшчы» і патрэбны новы імпульс для эканомікі.
У цяперашняй сітуацыі патрэбна максімальна магчымая колькасць інвестыцыяў, не толькі дзяржаўных, але і прыватных, лічыць палітык. Гэта неабходна дзеля стварэння новых і захаванне старых працоўных месцаў, мадэрнізацыі абсталявання прадпрыемстваў. На думку міністра Касьцінськага, у рамках гэтага рашэння ў будучыні ў бюджэт паступіць больш грошай.
PAP/эж