Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гданьск і Варшаву злучыць новая чыгунка

23.06.2020 13:27
Цягнікі на гэтым участку будуць развіваць хуткасць да 250 кіламетраў на гадзіну.
     ,   , 23  2020 .
Марцін Горала абвяшчае план новай інвестыцыі, станцыя "Гданьск Галоўны", 23 чэрвеня 2020 г.Foto: PAP/Adam Warżawa

Новая лінія высакахуткаснай чыгункі стане элементам сеткі транспартнага злучэння Цэнтральнага камунікацыйнага порту. Аб дэталях інвестыцыі распавёў намеснік міністра інфраструктуры і ўпаўнаважаны ўрада Польшчы па пытаннях будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта Марцін Горала.

Новая чыгунка дазволіць разгрузіць існуючую лінію, а таксама павялічыць хуткасць руху цягнікоў. Цягнікі на гэтым участку павінны развіваць хуткасць да 250 кіламетраў на гадзіну. Дзякуючы гэтаму час у падарожжа з Гданьску ў  Варшаву не перавысіць 1 г. 45 хв. Да аэрапорту ў Баранава, дзе паўстае Цэнтральны камунікацыйны порт, жыхары Гданьску змогуць дабрацца за паўтары гадзіны.

Паводле меркаванага плану інвестыцыі, чыгуначная складавая Цэнтральнага камунікацыйнага порту, уключаючы адрэзак чыгункі Варшава-Гданьск, павінна быць пабудаваная да 2034 года. Большая частка праекту павінна фінансавацца за кошт сродкаў Еўрапейскага Звязу.

PR/эж