Беларуская Служба

У Любліне праходзіць Моладзевы форум „Права і справядлівасці”

24.06.2020 13:07
Адной з мэтаў мерапрыемства з’яўляецца стымуляванне маладых людзей да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Любліне праходзіць Моладзевы форум кіроўнай партыі „Права і справядлівасць”. Госцем мерапрыемства з’яўляецца старшыня партыі Яраслаў Качыньскі.

Лідар „Права і справядлівасці” разам з маладымі актывістамі і прыхільнікамі арганізацыі будзе размаўляць пра чаканні і ідэі маладога пакалення.

Намеснік прэс-сакратара ПіС Радаслаў Фогель(Jarosław Fogiel) кажа, што падчас форуму могуць узнікнуць прапановы канкрэтных рашэнняў.

Адной з мэтаў мерапрыемства з’яўляецца таксама стымуляванне маладых людзей да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.