У сераду, 24 чэрвеня, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пачаў свой візіт у Вашынгтон ад ускладання кветак да помніка Тадэвушу Касцюшку. Потым польскі лідар накіраваўся на перамовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Сустрэча праходзіць у Белым доме.
Помнік Тадэвушу Касцюшу знаходзіцца ў прылеглым да Белага дому парку. Ва ўрачыстым адкрыцці манумента ў 1910 годзе прымаў удзел прэзідэнт ЗША Уільям Говард Тафт, члены амерыканскага ўрада і тысячы амерыканцаў, а таксама польская дыяспара.
Падчас нядаўніх антырасісцкіх пратэстаў і беспарадкаў у сталіцы ЗША помнік апаганілі, але потым яго ўдалося аднавіць.
Чакаецца, што адной з галоўных тэм размовы прэзідэнтаў Польшчы і ЗША будзе павелічэнне колькасці амерыканскага кантынгенту ў Польшчы на тысячу вайскоўцаў, якія ў бліжэйшыя месяцы павінны прыбыць Польшчу.
IAR/эж