Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі нацыянальны фонд выслаў 11 тысяч індывідуальных ахоўных экранаў у Беларусь і Літву

26.06.2020 11:34
Гэта частка праграмы па дапамозе, у рамках якой фонд падтрымлівае ўсходніх суседзяў у барацьбе з каранавірусам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePFN

Старшыня Польскага нацыянальнага фонду Марцін Зажэцкі сказаў, што дапамога трапіць, між іншым, у парафіі Гродненскай дыяцэзіі і лякальных уладаў у Наваградку, Ваўкавыску, Іўі і Вялікай Бераставіцы:

-10 тысяч штук перададзеная ў Беларусь, з гэтага шэсць тысяч у каталіцкія парафія, астатнія лакальным уладам, польскім школам, школам польскай Мацежы, школе імя Стэфана Баторыя. У Літве індывідуальныя ахоўныя экраны трапяць у госпіс блаславёнага ксяндза Сапоцькі. Мы перакананыя, што дзякуючы гэтаму мы будуем добрыя міжнародныя адносіны.

Міністр Ян Дзядзічак, упаўнаважаны ўраду па справах палякаў за мяжой, сказаў, што высланыя сродкі ратуюць жыццё:

-Сапраўдных сяброў пазнаецца ў бядзе. Польшча памятае пра сваіх суайчыннікаў у Беларусі. Польшча памятае пра беларусаў у патрэбе. Мы перадаем таксама ахоўныя сродкі ў адзіны ў Літве госпіс, які вядзе польская манашка Міхаэля Рак.

Авіятранспарт з медычным абсталяваннем Польскі нацыянальны фонд выслаў ужо ў Грузію, Арменію і Украіну.

ав