Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы выздаравела самая вялікая дзённая колькасць хворых на Covid-19

26.06.2020 14:17
Міністэрства аховы здароўя: «Гэта найбольш пазітыўны тыдзень з пачатку эпідэміі».
.
.PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Міністэрства аховы здароўя паінфармавала пра 285 новых выпадкаў заражэння каранавірусам у Польшчы. На працягу апошніх сутак ад COVID-19 памерлі 17 чалавек. Выздаравелі за суткі 564 чалавекі. Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч кажа, што да гэтага часу не было большай лічбы чалавек, якія выздаравелі:

-Гэта найбольш пазітыўны тыдзень з пачатку эпідэміі. У нас 3520 чалавек, якія выздаравелі на працягу апошняга тыдня на 2079 чалавек, якія захварэлі. Як бачна, маштаб асоб, якія выздаравелі, дастаткова вялікі. У сярэднім у суткі выздараўлівала 500 чалавек.

Агулам у Польшчы з пачатку эпідэміі новым каранавірусам захварэлі 33 395 чалавек. Цяпер хварэе 40% усіх заражаных. У Польшчы памерлі 1429 хворых.

ав