Міністэрства аховы здароўя паінфармавала пра 285 новых выпадкаў заражэння каранавірусам у Польшчы. На працягу апошніх сутак ад COVID-19 памерлі 17 чалавек. Выздаравелі за суткі 564 чалавекі. Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч кажа, што да гэтага часу не было большай лічбы чалавек, якія выздаравелі:
-Гэта найбольш пазітыўны тыдзень з пачатку эпідэміі. У нас 3520 чалавек, якія выздаравелі на працягу апошняга тыдня на 2079 чалавек, якія захварэлі. Як бачна, маштаб асоб, якія выздаравелі, дастаткова вялікі. У сярэднім у суткі выздараўлівала 500 чалавек.
Агулам у Польшчы з пачатку эпідэміі новым каранавірусам захварэлі 33 395 чалавек. Цяпер хварэе 40% усіх заражаных. У Польшчы памерлі 1429 хворых.
ав