Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

PGNiG пабудуе на паўночным усходзе Польшчы дзве станцыі запраўкі СПГ

26.06.2020 19:12
Польская нафта-газавая кампанія робіць стаўку на газ, як аўтамабільнае паліва.
 .
Заправачная станцыя.IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

Дачынная кампанія PGNiG (PGNiG Obrót Detaliczny) і Прадпрыемства па вытворчасці каменных матэрыялаў Рупінскія (Zakłady Produkcji Kruszyw Rupińscy) падпісалі ліст аб намерах адносна будаўніцтва дзвюх станцый запраўкі сціснутага прыроднага газу на паўночным усходзе Польшчы - у Сувалках(Suwałki) і Шумове(Szumowo).

Віцэ-прэзідэнт Польскай нафта-газавай кампаніі Аркадыюш Сэксціньскі (Arkadiusz Sekściński) падкрэсліў, што кампанія робіць стаўку на газ, як аўтамабільнае паліва.

- Гэта развіваецца вельмі эфектыўна. У мінулым годзе кожны чацвёрты зарэгістраваны аўтобус у польскіх гарадах быў на газавым паліве. У першым квартале бягучага году - ужо кожны трэці.

Генрык Муха (Henryk Mucha) з PGNiG заявіў, што ў Еўропе ёсць больш за 3 700 станцый запраўкі звадкаванага і сціснутага газу. Ён мяркуе, што газ стане папулярным палівам таксама на польскім рынку.

Акрамя будаўніцтва дзвюх аўтазаправачных станцый PGNiG плануе стварыць на паўночным усходзе Польшчы цэнтр перагрузкі СПГ.

аз