У адным з найбольшых ветрапаркаў у Польшчы ў Пшыконе (Вялікапольскае ваяводства) – 9 ветракоў агульнай магутнасцю ў 31 мегават. Кантракты на пастаўку энергіі ветрапарк падпісаў да 2034 году.
Старшыня PKN Orlen Даніэль Абайтэк кажа, што кампанія хоча сур’ёзна інвеставаць у энергію з нулявымі выкідамі:
-Уся нашая дзейнасць ідзе ў гэтым напрамку. Мы хочам яе ўзмацняць. Мы інвестуем у газавыя электрастанцыі, але нашым напрамкам з’яўляюцца аднаўляльныя крыніцы энергіі. Гэта наш напрамак і будучыня. Нашая фірма мае стабільнае фінансаванне і мы хочам удзельнічаць у гэтай энергетычнай трансфармацыі.
Кошт інвестыцыі – гэта амаль 155 мільёнаў злотых. Ветракі ў Пшыконе з’яўляюцца аднымі з самых высокіх у Польшчы. Іх вышыня складае 117 метраў, а даўжыня лопасцяў – гэта 64 метры.
ав