Кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Анджэя Дуды Павел Муха (Paweł Mucha) пераконвае, што запрапанаваная кіраўніком дзяржавы ”Кааліцыя па польскіх справах” - гэта сур'ёзная палітычная прапанова.
Нагадваем, учора прэзідэнт звярнуўся да палітыкаў Польскай сялянскай партыі-Польскай кааліцыі, Канфедэрацыі і прадстаўнікоў муніцыпалітэтаў з просьбай аб правядзенні пасля выбараў размоваў па самых важных для грамадзян тэмах. Гаворка ідзе, між іншым, пра сям'ю, памяць пра гісторыю і развіццё Польшчу.
Павел Муха паясніў, што ініцыятыва датычыць супрацоўніцтва па інвестыцыях, эканамічных пытанняў, барацьбы з пандэміяй і сацыяльнай палітыкі. Прадстаўнік Канцылярыі прэзідэнта пераконвае, што гаворка ідзе пра пастаяннае супрацоўніцтва.
- У палітыцы не трэба столькі гневу. Прэзідэнт пераконвае, што пад польскім сцягам хопіць месца для ўсіх. Існуюць розныя выклікі ў эканоміцы, калі гаворка ідзе пра пандэмію каранавіруса. Прэзідэнт паказвае, што ён адкрыты на дыскусіі пра найважнейшыя для Польшчы справы. Падобным чынам, як адкрыта ставіцца да палякаў падчас сваіх сустрэчаў у часе актыўнай выбарчай кампаніі.
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца ў гэтую нядзелю, 12 ліпеня. У ім прымуць удзел прэзідэнт Анджэй Дуда пры падтрымцы Аб'яднаных правых сілаў, а таксама кандыдат ад ”Грамадзянскай кааліцыі”, мэр Варшавы і віцэ-старшыня ”Грамадзянскай платформы” Рафал Тшаскоўскі.
аз