Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Войска Польскае ападтрымлівае людзей, якія з-за пандэміі страцілі працу

21.07.2020 14:05
Мужчыны, якія апошнім часам страцілі працу, могуць у Войску Польскім атрымаць рэзервовую падрыхтоўку.
.    .
Войска. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак прыняў рашэнне, што мужчыны, якія апошнім часам страцілі працу, могуць у Войску Польскім атрымаць рэзервовую падрыхтоўку. Гэта прапанова для тых, хто хоча ўдасканаліць свае здольнасці, як і для мужчын, якія ўпершыню сутыкнуцца з Узброенымі сіламі – гаворыць падпалкоўнік Збігнеў Адамчык з Радама:

-Мы распачалі супрацу з біржамі працы, з мясцовымі ўладамі, выслалі плакаты з тэрмінамі падрыхтоўкі. Ахвотныя запісваюцца і мы прызываем іх на рэзервовую падрыхтоўку.

Падчас падрыхтоўкі рэзервісты і кандыдаты на жаўнераў маюць поўнае харчаванне, пражыванне ў казармах. Рэзервісты (той, хто прайшоў ваенную падрыхтоўку), ці асобы з вайсковым званнем могуць разлічваць на зарплату ад 3,5 тысяч злотых (800 еўра).

Тыя, хто ўпершыню сутыкаецца з войскам, атрымаюць 1,2 тысячы злотых (270 еўра) заробку ў месяц і дадатковыя 2,6 тысячы (590 еўра) злотых на канец падрыхтоўкі.

ав