Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Памёр вядомы польскі оперны спявак Бернард Ладыш

25.07.2020 13:52
Бернард Ладыш выступаў у Варшаўскім вялікім тэатры, супрацоўнічаў з многімі польскімі і еўрапейскімі тэатральным пляцоўкамі, напрыклад, з тэатрам у італьянскім Палерма.
    2014
Бернард Ладыш у маі 2014 годаPAP/Tomasz Gzell

Памёр вядомы польскі оперны спявак і акцёр Бернард Ладыш. Учора яму споўнілася 98 гадоў.

Бернард Ладыш нарадзіўся 24 ліпеня 1922 года ў Вільні. Падчас Другой сусветнай вайны ён быў сяржантам Арміі Краёвай. Пасля вайны быў сасланы ў Калугу, адкуль вярнуўся ў Польшчу ў 1946 годзе.

Бернард Ладыш пачаў навучацца спеву ў Вільні, а працягнуў у Варшаўскай дзяржаўнай вышэйшай музычнай школе. У 1950 годзе пачаў працаваць у Варшаўскім оперным тэатры, дзе дэбютаваў у ролі Яўгенія Анегіна.

Бернард Ладыш выступаў у Варшаўскім вялікім тэатры, супрацоўнічаў з многімі польскімі і еўрапейскімі тэатральным пляцоўкамі, напрыклад, з тэатрам у італьянскім Палерма. Спявак стаў першым польскім артыстам, які выканаў сольную партыю пры запісе оперы лэйблам Columbia.
Выканаў некалькі кінароляў у фільмах Анджэя Вайды і Ежы Гофмана.

У 2000 годзе Бернард Ладыш быў узнагароджаны Камандорскі крыжам з зоркай Ордэна адраджэння Польшчы.

вс


Музычны ўрок польскай мовы: Бернард Ладыш выконвае песню «Moja Matko»

16.04.2020 16:25
Польскую версію славутай украінскай «Пісні про рушник» выконвалі Бернард Ладыш і Леакадзія Рымкевіч.