Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Любліне ўзгадваюць народзіны «Салідарнасці»

26.07.2020 12:18
Падчас імшы з нагоды святкавання саракавой гадавіны «Люблінскага ліпеня» кіраўнік урада падкрэсліў, што тагачасныя падзеі паказалі сілу польскага народа.
.
М. МравецкіFoto: PAP/Jacek Szydłowski

Прэм'ер-міністр Матэвуш Марвецкі падчас прамовы ў Архікафедральным саборы Любліна, нагадаў што менавіта ў гэтым горадзе паўстала «Салідарнасць». Падчас імшы з нагоды святкавання саракавой гадавіны «Люблінскага ліпеня» кіраўнік урада падкрэсліў, што тагачасныя падзеі паказалі сілу польскага народа.

Прэмʼер Матэвуш Маравецкі лічыць, што забастоўкі люблінскіх рабочых летам 1980 года сталі кульмінацыйным момантам «хвалі свабоды»:

-Тут, у Любліне, разбураўся Берлінскі мур, тут руйнаваўся мур камуністычнай няволі. Менавіта вам, рабочым Любліншчыны, мы ўдзячны за нашу свабоду, за магчымасць будаваць лепшую Польшчу!

Хваля пратэстаў у ліпені 1980 года ахапіла амаль 150 прадпрыемстваў рэгіёну і ўвайшла ў гісторыю як «Люблінскі ліпень». Пазней забастоўкі пракаціліся па ўсёй Польскай Народнай Рэспубліцы. Пад ціскам масавага пратэсту рабочых камуністычная ўлада пайшла на саступкі, у выніку якіх паўстаў легендарны прафсаюз «Салідарнасць».

IAR/эж

Палякі святкуюць 40-годдзе ўзнікнення руху „Салідарнасць” (ФОТА)

01.07.2020 14:11
З гэтай нагоды ў 17 гарадах Польшчы былі адкрытыя выставы, прысвечаныя гісторыі ўзьнікнення гэтай арганізацыі.

Інстытут Нацыянальнай памяці Польшчы ў 16 гарадах адчыніў выставу «Тут нарадзілася Салідарнасць»

22.07.2020 10:44
Гэта другое выданне выставы, якую можна будзе паглядзець, між іншым, у Варшаве на Цэнтральным вакзале, на плошчы Новага Сончу, у Беластоку, Мрангове.