Раздзел сталічнага Мазавецкага ваяводства павінен даць штуршок да развіцця рэгіёну, сказаў дэпутат Сейму Польшчы, намеснік прэс-сакратара кіруючай кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць» Радаслаў Фогель. Партыя, якая мае большасць у Сейме, плануе правесці рэформу Мазавецкага ваяводства, вылучыўшы з яго Варшаву і навакольныя паветы і стварыўшы асобнае, Варшаўскае ваяводства.
Паводле Фогеля, якія быў на размове ў эфіры Польскага радыё, актуальна Мазавецкае ваяводства траціць у фінансавым плане, таму што шматлікія еўрапейскія датацыі асядаюць у Варшаве і не даходзяць у рэгіён.
Супраць раздзелу выступае апазіцыя і абвінавачвае кіруючую сілу ў палітычнай выгадзе, паколькі раздзел ваяводства прывёў бы да датэрміновых муніцыпальных выбараў, падчас якіх «Права і справядлівасць» разлічвае на большасць мандатаў. Не падтрымліваюць перадзелу таксама ўлады Варшавы і Мазавецкага ваяводства.
вс