Польшча вылучыла больш за 400 мільёнаў польскіх злотых (каля 90 мільёнаў еўра) на барацьбу з пандэміяй COVID-19 па ўсім свеце, такія дадзеныя паведаміла Міністэрства замежных спраў краіны.
Гэтыя дзяржаўныя выдаткі сярод іншага пайшлі на даследаванні каранавіруса, уключаючы намаганні па распрацоўцы вакцын, лекаў і тэстаў.
«Польшча аказала розныя формы дапамогі для процідзеяння і змякчэння наступстваў пандэміі больш чым у 50 краінах свету», – гаворыцца таксама ў паведамленні міністэрства замежных спраў у Варшаве.
Каля 56 мільёнаў польскіх злотых было (амаль 13 млн еўра) выдзелена на падтрымку ў мэтах развіцця стабільнага і гуманітарную дапамогу.
PAP/эж