Падчас прэс-канферэнцыі мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі заклікаў жыхароў сталіцы ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях пры пасярэдніцтве мас-медыя:
-Нам важна берагчы здароўе нашых паўстанцаў. Праз эпідэмію ўрачыстасці будуць мець некалькі іншы характар, чым дагэтуль. Мы таксама вельмі ўдзячныя ўсім паўстанцкім арганізацыям за разуменне таго, што сёлета гэтыя ўрачыстасці будуць выглядаць інакш. Мы, вядома, усіх заахвочваем сачыць за імі як з дапамогай СМІ, так і ў сацыяльных сетках.
Рафал Тшаскоўскі таксама адзначыў, што гэтак жа, як і ў папярэднія гады, жыхары сталіцы ўшануюць паўстанцаў у так званую гадзіну «W», гэта значыць у 17.00.
Менавіта ў гэтуы час 1 жніўня 1944 году пачалося Варшаўскае паўстанне. У памятных месцах паўстання і перад помнікамі будуць ускладзеныя кветкі, а на Узгорку паўстання (пол. Kopiec Powstania) запаляць знічы памяці. Плануецца таксама правядзенне памятнага шэсця па вуліцах Варшавы.
IAR/эж