Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінімальны заробак у Польшчы вырасце ў наступным годзе

29.07.2020 08:58
 Новы памер «мінімалкі» стане абавязковым са студзеня 2021 года.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

Урад Польшчы прапанаваў план павышэння мінімальнай заработнай платы ў краіне да 2800 польскіх злотых (635 еўра). Новы памер «мінімалкі» стане абавязковым са студзеня 2021 года. Між тым, мінімальная пагадзінная стаўка будзе павышаная да 18,30 польскіх злотых (4,15 eўра) паведамілі ў аўторак афіцыйныя асобы.

Прапанаваныя лічбы па-ранейшаму падлягаюць узгадненню з партнёрамі ўрада ў рамках Рады грамадскага дыялогу, паведамляе інфармацыйнае агенцтва IAR.

Мінімальная месячная заработная плата ў краіне вырасла да 2600 злотых (590 еўра) у пачатку гэтага года. У 2019 годзе яна складала 2250 злотых.

Між тым, мінімальная пагадзінная стаўка ў Польшчы ў цяперашні час устаноўлена на ўзроўні 17 польскіх злотых (3,85 Еўра), у параўнанні з 14,70 польскіх злотых годам раней.

Сярэдняя польская месячная заработная плата ў чэрвені склала 5286 польскіх злотых (1180 еўра), паведаміла ў гэтым месяцы Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

IAR/эж