Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі ўзгадваюць герояў Варшаўскага паўстання ў рамках акцыі BohaterOn

29.07.2020 13:14
Сярод іншага, у рамках акцыі #BohaterOn запланавана рассылка паштовак варшаўскім паўстанцам.
Sierpień 1944 roku w Warszawie - groby uliczne
Sierpień 1944 roku w Warszawie - groby uliczneNarodowe Archiwum Cyfrowe

У Польшчы стартавала ўжо 5-я штогадовая акцыя #BohaterOn, закліканая захоўваць і папулярызаваць памяць аб удзельніках Варшаўскага паўстання.

У цырымоніі пачатку чарговай кампаніі ў Варшаве прыняў удзел віцэ-прэм'ер і міністр культуры Польшчы Пётр Гліньскі. Паводле яго слоў, Варшаўскае паўстанне – гэта сімвал найважнейшых каштоўнасцяў для кожнага грамадства:

-Гэтая акцыя зʼяўляецца ўвасабленнем павагі польскага грамадства да нашых герояў, якія сімвалізуюць самыя важныя каштоўнасці, без якіх не можа існаваць грамадства.

Сярод іншага, у рамках акцыі #BohaterOn запланавана рассылка паштовак варшаўскім паўстанцам, а таксама дадатковыя заняткі ў школах, прысвечаныя Варшаўскаму паўстанню 1944 года.

IAR/эж